ЗША: Абама губляе Кангрэс

У ЗША кангрэсмэны ад партыі рэспубліканцаў, якія апаніруюць адміністрацыі прэзыдэнта Барака Абамы ў многіх ключавых пытаньнях, атрымліваюць зь сёньняшняга дня бальшыню ў палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Рэспубліканцы атрымалі бальшыню з 485 месцаў у палаце пасьля прамежкавых выбараў мінулага лістападу.