Бацьку Ірыны Халіп праапэравалі

Уладзімер Халіп

Сёньня хірургі-афтальмолягі праапэравалі бацьку Ірыны Халіп — кінадраматурга Ўладзімера Халіпа. У яго знайшлі адслаеньне сятчаткі правага вока.

У інтэрвію БелаПАН спадар Халіп паведаміў, што праблемы са зрокам у яго пачаліся 20 сьнежня — пасьля стрэсу ў сувязі з падзеямі папярэдняга дня ў Менску. Тады ягоную дачку Ірыну і яе мужа, кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, затрымалі і адправілі ў СІЗА КДБ паводле абвінавачваньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Спадар Халіп з 3 сьнежня знаходзіцца ў аддзяленьні афтальмалёгіі Трэцяга клінічнага шпіталя Менску.