Тэгеран пацьвердзіў запрашэньне на свае ядзерныя аб'екты

Тэгеран пацьвердзіў паведамленьні аб тым, што запрасіў прадстаўнікоў некалькіх краінаў з МАГАТЭ наведаць іранскія ядзерныя аб’екты.

Паводле прэсавага прадстаўніка іранскага МЗС Раміна Мэхманпараста запрошаныя дыпляматы з Эўразьвязу, а таксама прадстаўнікі шэрагу буйнейшых краін сьвету, якія бяруць удзел у перамовах па іранскай ядзернай праграме.

Прадстаўнік Ірану не назваў, якія дакладна ядзерныя аб’екты можна будзе наведаць.