У Лёндане асудзілі вінаватых па справе падрыхтоўкі тэрактаў

Суд у Лёндане прызнаў дзевяць маладых людзей ва ўзросьце ад 17 да 28 гадоў вінаватымі ў змове па арганізацыі тэрактаў у Вялікабрытаніі напярэдадні калядных сьвятаў. Яны былі затрыманыя на мінулым тыдні падчас адмысловых паліцэйскіх рэйдаў ў некалькіх гарадах Вялікабрытаніі. Маладым людзям ставіцца ў віну падрыхтоўка тэрактаў, у прыватнасьці, выбар мэтаў для магчымага нападу і тэставаньне розных выбуховых рэчываў.