WikiLeaks зарабіў мільён

Выкрывальніцкі партал WikiLeaks зарабіў у 2010 годзе болей за 1 мільён эўра. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі нямецкага фонду Wau Holland Foundation, які кіруе рахункамі кампаніі.

Адзначаецца, што ўсе грошы на рахунак фонду паступілі з ад добраахвотных прыватных донараў з розных краінаў сьвету.

Выдаткі WikiLeaks сёлета склалі 380 тысяч эўра, пры тым, што шэраг рахункаў застаецца неаплачанымі. Прадстаўнікі фонду падкрэсьлілі, што галоўнымі выдаткамі зьяўляюцца кампутарнае абсталяваньне, аплата інтэрнэту, а таксама службовыя паездкі супрацоўнікаў.

Раней шэраг Швайцарскіх крэдытных кампаніяў спынілі абслугоўваньне рахункаў WikiLeaks на знак салідарнасьці зь Белым домам, чыё сакрэтнае дыпляматычнае ліставаньне было абнародавана на выкрывальніцкім сайце.