Незалежнасьць Палестыны прызнаў Эквадор

Эквадор афіцыйна прызнаў незалежнасьць Палестынскай дзяржавы ў межах 1967 году. Такую заяву зрабіла міністэрства замежных справаў Эквадору.

Раней аналягічны крок зрабілі тры іншыя дзяржавы Лацінскай Амэрыкі – Аргентына, Бразілія і Ўругвай. Ізраіль рэзка скрытыкаваў гэтыя рашэньні.