NYT: Белы дом дазваляў гандаль у абыход міжнародных санкцыяў

Урад ЗША даў магчымасьць амэрыканскім кампаніям зарабіць мільярды даляраў на бізнэсе зь Іранам і краінамі, якія ўваходзяць у чорны сьпіс, як дзяржавы, што падтрымліваюць тэрарызм. пра гэта паведаміла сёньня выданьне New York Times.

Ліцэнзіі на гандаль выдаваліся ў рамках закону аб пастаўках гуманітарнай дапамогі, але ў сьпіс тавараў уваходзілі цыгарэты, гума, спартовае абсталяваньне і іншыя.

Міністэрства фінансаў ЗША пры дапамозе суду дамаглося забароны на публікацыю бальшыні матэрялаў, сабраных экспэртамі Нью-Ёрк Таймс, матывуючы гэта дзяржаўнай таямніцай.