Прэзыдэнты Аўганістану і Пакістану сустракацца ў Стамбуле

Сёньня ў Стамбуле павінна адбыцца сустрэча прэзыдэнтаў Аўганістану і Пакістану Хаміда Карзая і Асіфа Алі Зардары. Мяркуецца, што на перамовах будуць разглядацца сумесныя высілкі ў справе барацьбы з наркагандлем.

Сустрэча адбудзецца пад старшынствам прэзыдэнта Турэччыны Абдулы Гюля.

У чацьвер у Стамбуле Карзай і Зардары ўзялі ўдзел у працы саміту Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва