Парлямэнт Грэцыі абмяркоўвае бюджэт

Парлямэнт Грэцыі абмяркоўвае сёньня праект бюджэту на наступны год. Ён прадугледжвае павышэньне падаткаў і скарачэньне заробкаў дзяржаўных службоўцаў. Мэта гэтых захадаў – зьнізіць дэфіцыт бюджэту, з-за якога летась Грэцыя апынулася на мяжы фінансавага краху і была змушаная зьвярнуцца па дапамогу да Эўразьвязу і МВФ.

Тым часам прафсаюзы ладзяць трохгадзінны страйк супраць прыняцьця бюджэту. Працаўнікі грамадзкага транспарту Атэнаў пачалі 24-гадзінны страйк.