Прэзыдэнт Расеі завяршае візыт у Індыю

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў завяршае афіцыйны візыт у Індыю. У заключны дзень ён наведаў адзін з галоўных эканамічных і культурных цэнтраў краіны – горад Мумбаі.

У часе візыту быў падпісаны шэраг пагадненьняў у галіне вайсковага і эканамічнага супрацоўніцтва. Бакі сярод іншага дамовіліся пра сумесную распрацоўку атамнага рэактара новага пакаленьня. Расейскія спэцыялісты возьмуць удзел у будаўніцтве АЭС на поўдні Індыі.