Рада бясьпекі ААН зьвярнулася да палітычных сілаў Кот-д'Івуару

Рада бясьпекі ААН заклікала ўсе палітычныя сілы ў Кот-д'Івуары прызнаць прэзыдэнтам лідэра апазыцыі Аласана Уатару, а таксама павялічыла да шасьці месяцаў тэрмін дзеяньня мандата міратворчых сілаў у краіне.

У суботу дзейны прэзыдэнт Кот-д'Івуару Ляран Гбахбо запатрабаваў, каб міратворцы ААН пакінулі краіну.

Міжнародная супольнасьць прызнала перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах Аласана Ўатару, аднак войскі, якія застаюцца вернымі Гбагбо, вядуць узброеную барацьбу з прыхільнікамі лідэра апазыцыі.