Вэнэсуэла: узмацняецца кантроль над інтэрнэтам

Парлямэнт Вэнэсуэлы ўхваліў законапраект, які прадугледжвае больш жорсткае рэгуляваньне зьместу публікацыяў у інтэрнэце. Законапраект, падтрыманы прэзыдэнтам Уга Чавэсам, прадугледжвае ўвядзеньне штрафаў за тэксты ці ілюстрацыі, у якіх выяўляецца непаважлівае стаўленьне да ўладаў, утрымліваюцца заклікі да парушэньня грамадзкага парадку.

Апазыцыйныя палітыкі лічаць законапраект наступам на свабоду слова.