Першы візыт прэзыдэнта Латвіі ў Расею

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў правёў сёньня перамовы са сваім латыскім калегам Валдысам Затлерсам, які прыбыў у Расею з афіцыйным візытам. Гэта першы візыт прэзыдэнта Латвіі ў Расею ад часу абвяшчэньня незалежнасьці краіны.

Бакі падпісалі пакет з 9 дакумэнтаў, у тым ліку пра спрошчаны рэжым уезду для жыхароў памежных тэрыторыяў дзьвюх краінаў і пра абарону інвэстыцыяў. Дасягнуты таксама шэраг пагадненьняў пра супрацоўніцтва ў галіне турызму, аховы навакольнага асяродзьдзя і сацыяльнага асяродзьдзя.