На шэрагу ўчасткаў у Менску Лукашэнка не набірае 50% галасоў

Па афіцыйных дадзеных, на шэрагу ўчасткаў у Менску Аляксандр Лукашэнка не набірае 50% галасоў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Як паведамляе сайт naviny.by, у прыватнасьці, у Партызанскім раёне на ўчастку для галасаваньня № 6 падтрымка Лукашэнкі складае 43% (35% – у дзень выбараў, 65% – датэрміновае галасаваньне), на ўчастку № 7 – «на некалькі галасоў больш за 50%», на ўчастку № 27 – «крыху менш за 50%».

На ўчастку № 8 Партызанскага раёна ў дзень выбараў Лукашэнка падтрымала 26% выбаршчыкаў, «але з улікам датэрміновага галасаваньня налічана 41% падтрымкі гэтаму кандыдату".

У Ленінскім раёне на ўчастку для галасаваньня № 6 Лукашэнка атрымаў 39%, а падтрымка Андрэя Саньнікава склала 25%.