У Кіеве арыштаваны яшчэ адзін экс-міністр з былога ўраду Цімашэнкі

Суд у Кіеве выдаў санкцыю на арышт былога міністра аховы асяродзьдзя Укріаны Георгія Філіпчука.

Філіпчук быў міністрам пры папярэднім урадзе, які ачольвала Юлія Цімашэнка. Былога міністра вінавацяць у злоўжываньні службовым становішчам.

Пасьля пераходу Юліі Цімашэнкі ў апазыцыю новыя улады распачалі калі десяці крымінальных справаў супраць прадстаўнікоў яе кабінэта, у тым ліку і супраць самой Юліі Цімашэнкі.