Японія: арыштаваны нападнік, які нажом параніў 14 чалавек

У Японіі арыштаваны мужчына, які напаў з нажом на пасажыраў двух аўтобусаў. Напад адбыўся на невялікай чыгуначнай станцыі. Пацярпелі 14 чалавек, пераважна – студэнты і старшаклясьнікі. Паведамляецца, што пагрозы жыцьцям пацярпелых няма.

У 2008 годзе адбылася падобная трагедыя ў Токіо. Тады загінулі 7 чалавек/ Судовы працэс у той справе яшчэ працягваецца.