Мядзьведзеў абяцаў пакараць вінаватых за бойку каля Крамлю

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў запатрабаваў пакараць вінаватых у беспарадках, якія адбыліся ў суботу на Манежнай плошчы ў Маскве.

Больш як 30 чалавек былі параненыя, калі амаль 5 тысяч футбольных фанаў і ультранацыяналістаў выкрыквалі расісцкія лёзунгі і распачалі бойку з паліцыяй каля сьценаў Крамля.

Пракуратура Масквы паведаміла, што ўзбудзіла больш як дзесяць крымінальных спраў у адносінах да арганізатараў і ўдзельнікаў беспарадкаў. Затрыманыя больш як 60 чалавек.