У Антарктычным акіяне патануў карабель

У выніку затапленьня карабля ў Антарктычным акіяне у двух тысячах кілямэтрах ад Новай Зэляндыі, магчыма, загінулі 22 чалавекі. Усяго на борце былі 42 члены экіпажу. У яго склад уваходзілі восем грамадзянаў Паўднёвай Карэі, восем грамадзянаў Кітаю, адзінаццаць грамадзянаў Інданэзіі, трое – Філіпінаў і адзін – грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі.

Прычыны затапленьня невядомыя.