Мітынг у Маскве пад лёзунгам "Расея бяз Пуціна!"

Сёньня, у Дзень канстытуцыі у Расеі, у Маскве прайшоў мітынг апазыцыі пад лёзунгам “Расея бяз Пуціна!”.

На Пушкінскай плошчы сабраліся каля 500 чалавек. Удзельнікі акцыі патрабавалі адстаўкі ўраду, роспуску парлямэнта, датэрміновых свабодных выбараў, рэформы міліцыі і спэцслужбаў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з Масквы.