Швэцыя: роўню пагрозы не зьмянілі

Ровень пагрозы бясьпецы ў Швэцыі ня зьменены, нягледзячы на ўчорашнюю спробу тэрактаў у Стакгольме.

Раней сёньня спэцслужба Швэцыі САПО пацьвердзіла, што два выбухі ў цэнтры Стакгольму ў суботу ўвечары былі “злачынтсвам тэрарыстычнага характару”.

Як расказаў журналістам дырэктар апэратыўнага ўпраўленьня САПО Андэрс Торнбэрг, за 10 хвілін да першага выбуху ў спэцслужбу і шэраг газэт прыйшлі электронныя лісты з апісаньнем магчымай пагрозы.

Меркаваны тэрарыст загінуў. Два чалавекі былі параненыя.

Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт заявіў, што тэракты маглі б мець катастрафічныя наступствы.