Аўганістан: 6 параненых у тэракце

У Кандагары, на поўдні Аўганістану, была падарваная бомба ля паліцэйскага пастарунка. Параненыя 6 чалавек – чатыры паліцыянты і двое цывільных жыхароў.

Пакуль ня высьветлілі, ці гэта быў напад сьмяротніка, ці бомба была прыведзена ў дзеяньне радыёкіраваным прыстасаваньнем.