Ухвалены плян дзеяньняў супраць глябальнага пацяпленьня

У мэксыканскім горадзе Канкун на міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях зьмены клімату ўхвалены плян дзеяньняў супраць глябальнага пацяпленьня. Дзяржавы-удзельніцы форуму выказалі імкненьне сабраць да 2020 году 100 мільярдаў даляраў для дапамогі слабаразьвітым краінам у абароне навакольнага асяродзьдзя.

Пагадненьне дасягнута ў выніку двухтыднёвага абмеркаваньня. У канфэрэнцыі, якую арганізавала ААН, удзельнічалі каля 200 дзяржаваў.