Аўганістан: вызвалілі сапёраў

На паўднёвым усходзе Аўганістану, у правінцыі Хост, сёньня былі вызваленыя выкрадзеныя напярэдадні 18 аўганскіх сапёраў. Гэта было ўжо другім за месяц выкраданьнем баевікамі сапёраў.

Прадстаўнік мясцовай паліцыі паведаміў, што пасьля вызваленьня баевікі ўцяклі. Пацярпелых няма.