Аўганістан: выкралі 18 сапёраў

У Аўганістане сёньня былі выкрадзеныя 18 сапёраў. Як паведаміла паліцыя, гэта адбылося ў правінцыі Хост на паўднёвым усходзе краіны, недалёка ад пакістанскай мяжы. У гэтым раёне актыўна дзейнічаюць талібы, аднак іх прадстаўнік заявіў, што нічога ня ведае пра выкраданьне.

Раней сёньня паведамлялася, што на поўдні Аўганістану пры нападзе баевікоў быў забіты вайсковец сілаў НАТО.