Эстонія стала ўдзельніцай АЭСР

Эстонія першай з краінаў былога СССР афіцыйна стала ўдзельніцай Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР), якая аб'ядноўвае 33 індустрыяльна разьвітыя дзяржавы сьвету.

Пачаць перамовы аб далучэньні да арганізацыі Эстоніі прапанавалі ў 2007 годзе. Такую ж прапанову тады атрымалі Расея, Чылі, Ізраіль і Славенія. Тры апошнія краіны ўжо сталі ўдзельніцамі АЭСР. Расея фактычна пачала перамовы аб далучэньні толькі ў 2009 годзе.