Ужо сёньня, 9 сьнежня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


АПАДКІ З АБЛІВАХАЮ…


Уначы ад 10°С марозу на поўначы да 2°С цяпла на поўдні, удзень ад 3°С марозу да 3°С цяпла.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

Сустрэча мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі (Менская каталіцкая дыяцэзія, 11.00).

Мерапрыемствы, прысьвечаныя дню нараджэньня Максіма Багдановіча:

  • ускладаньне кветак да помніка паэту (Менск, 12.00),
  • музычна-літаратурная імпрэза “Сьветлыя згадкі...” (Літаратурны музэй Максіма Багдановіча, 16.00).
  • Канцэрт Тацяны Беланогай, Дар’і Кадамскай і Натальлі Пушкаровай у сэрыі вечароў “У чаканьні Калядаў” (Менск, Тэатар расейскага рамансу, вул. Чыгуначная, д.27, к.2, 19.00).


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Маскве пройдзе паседжаньне Савету міністраў замежных справаў СНД.

У Брусэлі спаткаюцца міністры абароны краінаў Эўразьвязу.

У Лёндане арганізацыя “Transparency International” абнародуе справаздачу аб карупцыі “Global Corruption Barometer” за 2010 год.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй.


У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1268 годзе быў забіты Войшалк – вялікі князь літоўскі, адзін зь сярэднявечных кіраўнікоў нашага краю. Войшалк быў сынам Міндоўга і спачатку кіраваў Наваградзкім княствам. Але пад націскам галіцкага князя Рамана Войшалк мусіў саступіць горад і княства. Тады ён сабраўся зь сіламі і адбіў Наваградак, а яшчэ далучыў да яго іншыя землі летапіснай Літвы, падпарадкаваў сабе Полацак і Віцебск. Галіцкія князі тым часам не пакідалі сваіх захопніцкіх плянаў. Князь Леў Данілавіч напаў на абоз Войшалка і забіў яго.

У 1891 годзе прыйшоў на сьвет Максім Багдановіч. Хоць нарадзіўся Максім у Менску, але большую частку свайго жыцьця правёў за межамі Беларусі і памёр далёка ад радзімы. Усяго было яму адведзена 26 гадоў жыцьця – акурат столькі Багдановічу хапіла, каб стаць любімым паэтам многіх пакаленьняў і клясыкам беларускай літаратуры.

У 1922 годзе ў Горадні быў урачыста адкрыты гістарычна-археалягічны музэй. Яго заснаваў археоляг і краязнаўца Язэп Ядкоўскі. Музэй праіснаваў да нашага часу. У ім больш за 100 тысяч экспанатаў – археалягічныя знаходкі, манэты, дакумэнты, мастацкая калекцыя.


МІНУС 365:

Год таму на сайце “Свабоды”: “Праваабарончы альянс” назваў журналіста, адваката і праваабаронца году”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Біце ў сэрцы іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...

М.Багдановіч. “Пагоня”