НАТО правярае інфрмацыю пра гібель аўганскіх вайскоўцаў

Міністэрства абароны Аўганістану заявіла, што ў выніку ўдараў авіяцыі НАТО загінулі двое аўганскіх вайскоўцаў і былі параненыя яшчэ некалькі чалавек.

Паводле дадзеных міністэрства, інцыдэнт адбыўся ў аўторак у адным з населеных пунктаў у правінцыі Лагор. Камандаваньне міжнароднымі сіламі спрыяньня бясьпецы паведаміла, што правярае інфармацыю. Іншых камэнтароў не было.