Пакістан: 7 ахвяраў тэракту

На паўночным захадзе Пакістану пры выбуху на кірмашы загінулі як найменей 7 чалавек, каля 15 былі параненыя. Выбух адбыўся сёньня каля гораду Кахат.

Мясцовыя ўлады кажуць, што пакуль незразумела, ці быў выбух зроблены сьмяротнікам, ці бомба была закладзеная ў аўтамабілі, што быў запаркаваны побач з кірмашом.