Выбухі ў Пакістане: звыш 40 загінулых

У Пакістане звыш 40 чалавек загінулі ў выніку двух выбухаў на паўночным захадзе краіны. Каля 100 чалавек былі параненыя, многія зь іх у крытычным стане.

Раён Махманд, дзе здарыліся тэракты, фактычна непадуладны фэдэральнаму ўраду. Уся ўлада належыць старэйшынам мясцовых пуштунскіх плямён.