Брытанія: затрымалі расейскую шпіёнку

Брытанскія спэцслужбы абвінавацілі памочніцу члена парлямэнту краіны ў шпіянажы на карысьць Расеі. Паведамляецца, што 25-гадовая Каця Затулівэтэр знаходзіцца пад вартай і ў хуткім часе будзе дэпартаваная зь Вялікай Брытаніі.

Дэпутат ад партыі Лібэральных дэмакратаў Майк Хэнкок прызнаў, што ягоная памочніца была затрыманая, але адрынае яе датычнасьць да расейскіх спэцслужбаў.