Прэзыдэнт Францыі прыбыў у Індыю

Індыя заслугоўвае крэсла сталага сябры Рады бясьпекі ААН. Такую заяву зрабіў прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, які прыбыў у Індыю з чатырохдзённым візытам. Раней у падтрымку кандыдатуры Індыі на сталае месца ў Радзе Бясьпекі выказаўся прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Адна з галоўных тэмаў індыйска-французкіх перамоваў – супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энэргетыкі.