Гішпанія: урад можа ўвесьці надзвычайнае становішча

Урад Гішпаніі сёньня мае правесьці паседжаньне, на якім можа быць абвешчанае надзвычайнае становішча ў краіне, калі авіядысьпетчары ня спыняць страйк. Тады, як заявіў журналістам міністар унутраных справаў Альфрэда Пэрэс Рубалькаба, страйкоўцы могуць быць затрыманыя, і ім будзе пагражаць турма.

У пятніцу гішпанскі ўрад даручыў міністэрству абароны ўзяць пад кантроль усе авіяперавозкі пасьля таго, як пачаўся папярэдне не абвешчаны страйк дысьпетчараў грамадзянскай авіяцыі. Акцыя пратэсту закранула дзесяткі тысяч авіяпасажыраў.