У Аўганістане вызвалены выкрадзены грамадзянін Нідэрляндаў

У Аўганістане вызваленыя захопленыя ваеўнікамі больш за месяц таму грамадзянін Нідэрляндаў і яго кіроўца-аўганец. Пра гэта паведаміла нідэрляндзкае МЗС. Падрабязнасьці вызваленьня не прыводзяцца. Раней галяндзкія ўлады заяўлялі, што не зьбіраюцца плаціць выкрадальнікам выкуп.

Вызвалены галяндзец - супрацоўнік гуманітарнай арганізацыі Streams Afghanistan, якая аказвае дапамогу аўганскім дзецям-інвалідам.