Куба: улады заклікаюць грамадзян выказацца аб лібэралізацыі

Урад Кубы заклікаў грамадзян выказацца аб актуальных рэформах, якія маюць павялічыць долю прыватнага сэктару ў эканоміцы краіны.

Афіцыйная Гавана заявіла, што гэтыя меркаваньні будуць улічаныя на VI зьезьдзе Камуністычнай партыі, які пройдзе ў красавіку 2011 году.

Эканамічны крызіс вымусіў кубінскія ўлады пайсьці на пэўныя паслабленьні ў дзяржаўным кантролі над эканомікай. Кубінцам цяпер дазволена адкрываць уласны бізнэс і наймаць на працу людзей.