Эўракамісар назваў 5 умоваў збліжэньня Менску і Брусэлю

Штэфан Фюле

Эўразьвяз настойвае на выкананьні ўладамі Беларусі пяці ўмоваў, якія дазволяць зблізіць афіцыйны Менск і Брусэль.

«Зь Беларусьсю наша ўзаемадзеяньне будзе залежаць галоўным чынам ад рэформаў у пяці асноўных для дэмакратызацыі галінаў:
  • адсутнасьць палітычных зьняволеных,
  • рэформа выбарчага кодэксу,
  • свабода СМІ і
  • недзяржаўных арганізацыяў,
  • скасаваньне сьмяротнага пакараньня», —

заявіў эўракамісар па пашырэньні Эўразьвязу і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Стэфан Фюле падчас выступу ў Калюмбійскім унівэрсытэце Нью-Ёрку.