Лукашэнка выступіць у Астане 2 сьнежня

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 2 сьнежня выступіць на саміце АБСЭ, які праходзіць у Астане. У сьпісе выступоўцаў Лукашэнка значыўся пад нумарам 30. І менавіта ён мусіў завяршаць сёньняшняе пленарнае паседжаньне.

Аднак у парадак дня саміту прыйшлося тэрмінова ўносіць карэктывы. Па-першае, далёка ня ўсе выступоўцы ўклаліся ў 5-хвілінны рэглямэнт. А па-другое, частка высокіх гасьцей, у тым ліку і прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, пакідалі Астану сёньня, а ня заўтра, як плянавалася спачатку. Таму частку сёньняшніх выступаў перанесьлі на чацьвер.