Грузія і ЗША праводзяць супольныя вайскова-марскія вучэньні

У Аджарыі пачаліся супольныя вайскова-марскія вучэньні ЗША і Грузіі, паведамляе афіцыйны Тбілісі.

З амэрыканскага боку ўдзел бяруць 288 салдатаў, з грузінскага – каля 200.

У вучэньнях задзейнічана амэрыканскае вайскова-транспартнае судна.

Паведамляецца, што мэтай вучэньняў зьяўляецца адпрацоўка ўзаемадзеяньняў ва ўмовах надзвычайнай сытуацыі на караблі.