Заснавальніка WikiLeaks шукае Інтэрпол

Інтэрпол абвясьціў у міжнародны вышук заснавальніка выкрывальніцкага інтэрнэт-сайту WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

Раней міжнародны ордэр на яго арышт выставіла Швэцыя, паводле абвінавачаньня ў сэксуальных дамаганьнях.

Асанж гэтыя закіды адкідае. Яго месцазнаходжаньне – невядомае.

Напярэдадні WikiLeaks абнародаваў чарговую порцыю сакрэтных урадавых дакумэнтаў ЗША. Гэтая акцыя выклікала шырокі міжнародны рэзананс.

Раней улады ЗША завялі крымінальную справу па факце ўцечкі сакрэтнай дыпляматычнай інфармацыі.