Януковіч не падпісаў Падатковы кодэкс

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч наклаў сёньня вета на прыняты нядаўна парлямэнтам Падатковы кодэкс. Пра гэта ўкраінскі лідэр заявіў перад вылетам у Казахстан на саміт АБСЭ.

Ва Ўкраіне ўжо болей за два тыдні працягваюцца акцыі пратэсту праціўнікаў падатковай рэформы. У Кіеве ўдзельнікі пратэстаў разьбілі намётавы лягер на плошчы Незалежнасьці.