Аўганістан: выкрадзеныя 9 ахоўнікаў

У Аўганістане ў правінцыі Кабул выкрадзеныя 9 ахоўнікаў дарожна-будаўнічай кампаніі. Як паведаміла міністэрства ўнутраных справаў, у панядзелак пры нападзе групы ўзброеных людзей 9 ахоўнікаў былі захопленыя, яшчэ дзевяцярым удалося ўцячы. Пра іхнае грамадзянства не паведамляецца.

Таксама ў панядзелак у правінцыі Нангархар недалёка ад пакістанскай мяжы супрацоўнік памежнай паліцыі ў часе вучэбна-трэніровачных заняткаў застрэліў шасьцярых амэрыканскіх салдатаў.