6 чалавек, сярод якіх супрацоўнік паліцыі, загінулі пры выбуху на паўночным захадзе Пакістану, побач з аўганскай мяжой. Яшчэ 17 чалавек былі параненыя. Паводле паведамленьня мясцовай улады, сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне побач з паліцэйскім фургонам. Адказнасьць за выбух узялі на сябе талібы, якія дзейнічаюць у Аўганістане.
Урадавыя войскі правялі шэраг буйных апэрацыяў супраць баевікоў, што базуюцца на паўночным захадзе краіны, аднак хваля гвалту нарастае. За апошнія 4 гады загінулі тысячы людзей.
Урадавыя войскі правялі шэраг буйных апэрацыяў супраць баевікоў, што базуюцца на паўночным захадзе краіны, аднак хваля гвалту нарастае. За апошнія 4 гады загінулі тысячы людзей.