КНР заклікала ЗША прыняць "неабходныя захады" да WikiLeaks

Кітай заклікаў Злучаныя Штаты прыняць "неабходныя захады" ў зьвязку з абнародаваньнем сайтам WikiLeaks амэрыканскага дыпляматычнага ліставаньня. Прадстаўнік МЗС КНР Хон Лэй заявіў, што Пэкін "ня хоча ніякіх пераменаў у кітайска-амэрыканскіх стасунках".

З абнародаваных дакумэнтаў вынікае, што высокапастаўленыя кітайскія чыноўнікі выказваліся пра Паўночную Карэю як бескарыснага саюзьніка, казалі, што Кітай ня будзе ўмешвацца ў выпадку падзеньня камуністычнага рэжыму ў КНДР і пагодзіцца на аб'яднаньне Карэі. З сакрэтных матэрыялаў таксама вынікае, што за кібератакамі на амэрыканскую пошукавую сыстэму Google магло стаяць найвышэйшае кіраўніцтва Кітаю.

Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан назвала дзеяньні WikiLeaks "нападам на міжнародную супольнасьць".