ЗША: закладнікі жывыя, захопнік застрэліўся

Узброены падлетак, які ўтрымліваў у закладніках 24-х навучэнцаў сваёй школы ў паўночнаамэрыканскім штаце Вісконсін, застрэліўся, калі ў памяшканьне ўварваліся супрацоўнікі паліцыі.

Раней захопнік вызваліў усіх закладнікаў непашкоджанымі.

Аб матывах злачынства не паведамляецца.