Раскладка сіл у парляменце Малдовы амаль не зьмянілася

ЦВК Малдовы пасьля падліку 99 працэнтаў галасоў паведамляе, што на датэрміновых парляменцкіх выбарах, якія прайшлі ў нядзелю, найбольш галасоў атрымала апазыцыйная партыя камуністаў – 39,4 працэнты. Аднак тры партыі , што ўваходзяць у кіруючую кааліцыю “За эўрапейскую інтэграцыю” разам набралі 52 працэнты. У пераліку на дэпутацкія мандаты атрымліваецца, што ніводная з партый не атрымлівае большасьці (61 голас са 101), неабходнай, каб абраць прэзыдэнта. Для гэтага ім зноў прыйдзецца ствараць кааліцыі. Прэм’ер рэспублікі Улад Філат заклікаў стварыць кааліцыю без удзелу камуністаў.