ЗША ўзмацняюць ахову сакрэтаў

Як паведамляе Reuters, Белы Дом загадаў урадавым установам ЗША зрабіць больш строгімі працэдуры доступу да сакрэтнай інфармацыі пасьля ўцечкі масы дакумэнтаў з дыпляматычных каналаў і іх абнародаваньня на сайце WikiLeaks. Новыя працэдуры павінны прадугледжваць, што карыстальнік ня мае шырэйшага доступу да інфармацыі, чым патрэбна для эфэктыўнага выкананьня яго працы. Уводзяцца таксама меры абмежаванага пашырэньня інфармацыі, а таксама мэханізмы, якія засьцерагаюць ад уцечкі сакрэтнай інфармацыі ў мас-мэдыя.