У Афганістане забітыя 6 вайскоўцаў НАТА

Мужчына ў паліцэйскай форме забіў шасьцярых вайскоўцаў Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Афганістане, паведаміў прадстаўнік НАТА.

Інцыдэнт адбыўся падчас трэніроўкі вайскоўцаў НАТА на ўсходзе Афганістану.

Падрабязнасьці інцыдэнту высьвятляюцца.