ЗША пагражаюць WikiLeaks

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША папярэдзіў каманду выкрывальніцкага парталу WikiLeaks аб магчымай крымінальнай адказнасьці за рассакрэчваньне мільёнаў таемных урадавых дакумэнтаў ЗША, якія сайт абнародаваў на гэтых выходных.

З апублікаваных дакумэнтаў, сярод іншага, вынікае, што ЗША шпіёнілі за генэральным сакратаром ААН Пан Кі Мунам, кароль Саудаўскай Арабіі прасіў Вашынгтон напасьці на Іран, а прадстаўнікі Крамля вядуць бізнэс з арганізаванымі злачыннымі групоўкамі.

Месцазнаходжаньне заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа – невядомае. Мяркуецца, што ён хаваецца ў Эўропе.