Нямеччыне пагражаюць тэрарысты

Міністар замежных справаў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер упершыню за апошнія гады папярэдзіў грамадзянаў краіны пра пагрозу тэракту ісламістаў. Ён упершыню назваў магчымы час тэрарыстычнага нападу – канец лістапада. У краіне паліцыя ўзяла пад пільны кантроль вакзалы, лётнішчы, урадавыя будынкі і іншыя важныя аб'екты. Месцы, дзе зьбіраюцца шмат людзей, узмоцнена ахоўваюць узброеныя паліцыянты.

Томас дэ Мэзьер, аднак, не паведаміў грамадзянам ніякіх падрабязнасьцяў. Ён заявіў, што службы Нямеччыны вядуць канкрэтныя расьсьледаваньні.