3 падлеткі правялі 50 дзён у акіяне

У Ціхім акіяне ўратавалі трох падлеткаў – яны 50 дзён дрэйфавалі ў адкрытым моры на невялікім чоўне бяз сувязі з вонкавым сьветам.

5 кастрычніка човен з падлеткамі, двум зь якім 15 гадоў, а трэцяму 16, зьнесла ў адкрыты акіян ад берагоў востраву Такелаў, што знаходзіцца паміж Новай Зэляндыяй і Гавайскімі астравамі. Пошукі зьніклых тады не далі вынікаў, і было аб’яўлена, што падлеткі загінулі.

Човен з падлеткамі знайшлі ля берагоў астравоў Фіджы – за некалькі сотняў кілямэтраў ад Такелаў. Паведамляецца, што падлеткі пілі дажджавую ваду і елі какосавыя арэхі, невялікую колькасьць якіх яны мелі з сабою. Уратаваных шпіталізавалі з сонечнымі апёкамі і ў стане зьнемажэньня, аднак іх жыцьцю нічога не пагражае.