Нідэрлянды патрабуюць ад Нямеччыны выдаць нацысцкага калябаранта

Улады Нідэрляндаў выдалі эўрапейскі ордэр на арышт Клааса Фарбэра, асуджанага да зьняволеньня за забойства габрэяў у часе Другой Сусьветнай вайны.

Паводле галяндзкіх уладаў, 88-гадовы Фарбэр зьбег з турмы амаль 60 гадоў таму, пасьля чаго атрымаў нямецкае грамадзянства.

Нямецкі суд раней палічыў доказы супраць Фарбэра недастатковымі.